Гістарычны цэнтр Мінска папоўніцца шаснацаццю новымі аб'ектамі

3 августа 2013

Гістарычны цэнтр Мінска папоўніцца шаснацаццю новымі аб'ектамі да канца года. Найбольш значныя з іх - гасцінічны комплекс на вуліцы Кірылы і Мяфодзія і Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай праваслаўнай царквы. Да чэмпіянату свету па хакеі чакаецца здача ў эксплуатацыю яшчэ васьмі аб'ектаў. У тым ліку, плануецца закончыць абнаўленне Верхняга горада і сумежных тэрыторый.