Гістарычныя кадры: Прэзідэнту Беларусі перадаюць падарунак - карціну, напісаную Аляксеем Лявонавым

11 октября 2019

Гістарычныя кадры: удзельнікі 31-га Міжнароднага касмічнага кангрэса ў Мінску перадаюць Прэзідэнту Беларусі падарунак ад першапраходца космасу - карціну, напісаную Аляксеем Лявонавым, пад цёплай назвай "Малая радзіма". Аляксей Лявонаў двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У ліпені 1975 года быў камандзірам першага ў гісторыі сумеснага палёту савецкага карабля "Саюз-19" і амерыканскага "Апола" са стыкоўкай і пераходам касманаўтаў і астранаўтаў на суседнія караблі. Развітанне з Аляксеем Лявонавым і пахаванне пройдуць 15 кастрычніка на мемарыяльных могілках у падмаскоўных Мыцішчах.