Гістарычная частка Мінска карыстаецца ў замежных гасцей асаблівай папулярнасцю

27 июня 2019

Еўрапейскія гульні не абмяжоўваюцца сценамі спартыўных арэн. Акрамя фан-зон, свой рытм спартыўнаму форуму задаюць і самыя тусовачныя месцы беларускай сталіцы. Папулярнасцю сярод замежных гасцей гэтымі днямі, безумоўна, карыстаецца гістарычнае сэрца Мінска - гэта Зыбіцкая, Рэвалюцыйная і Камсамольская.

Ну а аматараў андэграўнду больш прыцягвае Кастрычніцкая. Якія актыўнасці прапаноўваюць балельшчыкам ІІ Еўрапейскіх гульняў, ведае Дар'я Тарасава.