Вытокі і дзяржаўны патэнцыял Беларусі абмеркавалі за круглым сталом у Доме прэсы

16 октября 2018

Спікерамі выступілі прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты краіны: гісторыкі, палітолагі, рэдактары СМІ. Размова прайшла ў фармаце дыскусіі. Не абышліся і без гістарычнага экскурсу - вярнуліся да падзей амаль 100-гадовай даўніны.

У студзені 1919-га была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Гэтая мадэль і стала прататыпам нацыянальнага праекта ў форме суверэннай дзяржавы. Беларуская ідэнтычнасць у савецкі час выйшла на сусветную арэну. БССР актыўна ўдзельнічала ў вырашэнні актуальных праблем міжнароднага супрацоўніцтва і стала адной з краін - заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Беларусь - правапераемніца БССР. Найноўшая гісторыя дзяржавы стваралася на савецкай базе. І гэта той выпадак, калі гісторыя мінулага стагоддзя непарыўна звязана з актуальнымі пытаннямі сучаснасці. За круглым сталом абмеркавалі і пытанні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.