Выпрабаванні ледзяной вадой, снегам і гарачым парам аб'ядналі дасведчаных парыльшчыкаў

26 января 2019

Аб цудадзейнай сіле лёду як ніхто ведаюць удзельнікі знакамітых полацкіх лазняў. Сёння паўночны рэгіён б'е рэкорды па зімовых відах спорту. Выпрабаванні ледзяной вадой, снегам і гарачым парам аб'ядналі дасведчаных парыльшчыкаў. Стаж кожнага - не менш як тры гады. Лепшых вызначала журы, актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў і балельшчыкі. Сярод самых відовішчных этапаў - акунанне ў ваду, абціранне снегам і эстафета басанож.

Свята сабрала і аматараў рыбнай лоўлі. І як адзначылі ўдзельнікі спаборніцтваў, на возеры Канашы клёў сёння быў добры!