Выпрабаванне баявой машыны пяхоты на палігоне ў "Галоўным эфіры"

23 сентября 2018

Вызваленне любога горада не абыходзіцца без пяхоты. У нашай краіне гэты род Узброеных Сіл называецца мотастралковыя войскі. Яны прызначаны для поўнамаштабнага вядзення баявых дзеянняў як самастойна, так і сумесна з іншымі родамі войскаў. Менавіта мотастралкі - аснова любой арміі краіны, што выконвае львіную долю баявых задач у любым буйным узброеным канфлікце.

На гэтым тыдні ў вайскоўцаў-мотастралкоў прафесійнае свята. Наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў на адзін дзень ізноў вярнуўся ў Печы і асвоіў для сябе новыя прафесіі - аператар-наводчык і механік-вадзіцель баявой машыны пяхоты.