Ажыццявілася мара выхаванцаў дома сямейнага тыпу аграгарадка Заеліцы

28 декабря 2018

Сёння ажыццявілася мара выхаванцаў дома сямейнага тыпу аграгарадка Заеліцы. Сям'я Віктара Лукашэнкі ўручыла ім падарункі, веласіпед і пральную машыну. Тамара і Альфрэд Савіны выхоўваюць прыёмных дзяцей ужо 15 гадоў. За гэты час яны выгадавалі 4 прыёмных і 5 родных дзяцей. Зараз у сям'і на выхаванні яшчэ 7 прыёмных дзяцей.

Для гасцей дзеці падрыхтавалі сапраўдную пастаноўку. Спявалі песні і чыталі вершы пра зіму. А яшчэ ўсіх запрасілі да салодкага стала.