Шчырыя віншаванні сёння прымалі маладыя мамы

14 октября 2019
Віншаванні сёння прымаюць і тыя, хто толькі спазнаў радасць мацярынства. Толькі ў першым радзільным доме сталіцы падарунак да свята зрабілі восем жанчын, яны нарадзілі дзяцей мінулай ноччу і сённяшняй раніцай.

Традыцыйна падарункі немаўлятам і іх матулям падрыхтаваў і Саюз моладзі. Ганаровую місію разам з прадстаўнікамі грамадскага аб'яднання раздзяліў і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха.

Святочныя акцыі і канцэрты да Дня маці працягваюцца, у тым ліку і рэспубліканская арт-эстафета "Слова першае ў жыцці", з самымі шчырымі віншаваннямі.