Шукаем будучых чэмпіёнаў. Адкрыты набор у спартыўныя школы "Дынама"

12 августа 2020
Новы навучальны год - у спартыўных школах "Дынама". Першыя заняткі пачнуцца ўжо з верасня! З 11 спартыўных школ па краіне 5 працуюць ў Мінску. Футбол, хакей, лёгкая атлетыка, біятлон, розныя віды барацьбы і мастацкая гімнастыка - у некаторыя секцыі прымаць дзяцей пачынаюць з 4 гадоў. Рыхтуюць будучых чэмпіёнаў прафесійныя трэнеры, у тым ліку чэмпіёны Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў. Сёлета адкрываюцца і новыя секцыі - па скалалазанні, а таксама веславанні на байдарках і каноэ.
Сярод знакамітых выпускнікоў школ - Дар'я Домрачава, Аляксандр Глеб, Наталля Цылінская і Любоў Чаркашына. Заняткі для ўсіх наведвальнікаў спартыўных секцый таварыства "Дынама" бясплатныя.