Ірландскія танцы становяцца больш папулярнымі ў Мінску

9 марта 2017

Працуюць каля сямі танцавальных школ. Выхаванцы вучацца сольным і групавым выступленням, традыцыйнаму ірландскаму стэпу. Сфарміравалася і група танцораў-прафесіяналаў, якія выступаюць на міжнародных спаборніцтвах.

У рытме джыгі - наступны сюжэт Наталлі Кузьміцкай. Чорная аксамітавая сукенка з залатымі карункамі нечым падобная на школьную форму - канцэртны касцюм у гардэробе Златы Рогавай. Дзяўчына з дзяцінства танцуе, але некалькі гадоў таму змяніла звычайныя чэшкі на стэпавыя чаравікі.

З аматараў сёння яна перайшла ў прафесіяналы. Апошняе дасягненне – другое месца на штогадовым чэмпіянаце ў Мінску, раней выдатныя выступленні на спаборніцтвах у Расіі і Германіі. Нягледзячы на вучэбную нагрузку, сёлета Злата рыхтуецца да паступлення, некалькі разоў на тыдзень яна з Барысава ездзіць у Мінск... на ірландскія танцы.

Гэта адна з самых вялікіх школ ірландскага танца ў сталіцы. Майстэрству стэпа, джыгі яе кіраўнік і харэограф Вікторыя Гомза навучыла ўжо дзясяткі юных і сталых аматараў кельцкай культуры.

І як кажуць прафесіяналы, навучанне гэтаму віду танца - не менш захапляючае, чым яго сузіранне. Гэты танец патрабуе сілы і цягавітасці, таму такія заняткі не толькі спрыяюць фізічнаму развіццю, але і загартоўваюць характар.

А з такім імпэтам сённяшнія танцоры-аматары ў будучыні змогуць скласці канкурэнцыю артыстам узорных і сусветна вядомых калектываў.