Аб пазітыўнай дынаміцы на рынку працы ў інтэрв'ю нашаму каналу распавяла і профільны міністр Ірына Касцевіч. У Беларусі расце колькасць вакансій, а няпоўная занятасць скарачаецца за квартал удвая.
Пры гэтым павышаны попыт на працоўную сілу. Больш як 60 тысяч вакансій па краіне. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў паўпрацэнта. За квартал у пошуках працы ў цэнтры занятасці звярнуліся 45 тысяч чалавек. 30 тысяч ужо працаўладкаваныя. Што датычыцца зарплаты, то пакуль у сярэдняй - тысячы няма. Але галоўнае - гэта ўвязка яе з прадукцыйнасцю працы.
На гэтым тыдні падпісана пастанова, дзе прапісана, за якія паслугі непрацуючым без аб'ектыўных прычын прыйдзецца плаціць па поўнай. Ці будзе папаўняцца спіс гэтых паслуг? Якія жыццёвыя сітуацыі камісіі на месцах палічаць цяжкімі? А таксама - як выглядае рынак працы і ці мяняецца карціна ўтоенага беспрацоўя? Аб гэтым міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч у "Галоўным эфіры" ўжо ў гэтую нядзелю.













