Ірына Бокава сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта

18 апреля 2014

Сёння Ірына Бокава сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта. На факультэце міжнародных адносін генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА задавалі пытанні на розных мовах аб патэнцыяльных аб'ектах беларускай культуры, якія могуць трапіць у Сусветны спіс спадчыны ЮНЕСКА, а таксама аб ролі Беларусі ў міжнароднай арганізацыі.