Сёння іранскія і цюркскія народы адзначаюць адно з самых старажытных святаў на Зямлі - Наўруз - свята вясны і наступлення Новага года па астранамічным сонечным календары. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані са святам Наўруз - Новым, 1397-ым годам. Наўруз перакладаецца з фарсі як новы дзень і сімвалізуе пачатак новага жыцця. Яго адзначалі яшчэ ў 7-ым стагоддзі да нашай эры.













