Іпатэчнае крэдытаванне ў Беларусі можа запрацаваць на працягу года

5 августа 2017
Зараз дапрацоўваюць механізмы рэгулявання некаторых пытанняў.

Напрыклад, як будуць канфіскоўваць кватэры пры немагчымасці пагашэння доўгу. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва. Паводле слоў Анатоля Чорнага, сумесныя дзеянні ўрада і Нацбанка па зніжэнні інфляцыі і стаўкі рэфінансавання спрыяюць такому віду крэдытавання. Забудоўшчыкам сёння неабходна арыентавацца на магчымасці грамадзян і імкнуцца да ўзвядзення даступнага жылля. Стаіць задача і па зніжэнні сабекошту будаўніцтва. Паводле слоў міністра, стрымаць рост квадратнага метра ўжо атрымліваецца.

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры".