Інвестыцыі ў адукацыю

22 октября 2015

Прадстаўніцтва кітайскай кампаніі ў Беларусі прэзентавала адной са сталічных гімназій электронныя сродкі навучання. Мультымедыйны праектар, электронная дошка, планшэты. Дзякуючы ім адукацыйны працэс будзе яшчэ больш эфектыўным і займальным. У кабінеце Канфуцыя, дзе школьнікі вывучаюць мову Паднябеснай, усталяваны пункты Wi-Fi. А інтэрактыўныя заданні вучні выконваюць на планшэтах.

Сёння ў сталіцы 4 школы і гімназіі, дзе выкладаюць кітайскую мову. Толькі ў 23-й навуку іерогліфаў спасцігаюць больш за 400 вучняў, пачынаючы з першага класа. Выпускнікоў гімназіі летам чакае іспыт і ЦТ. Нагадаем, з гэтага года ў нашай краіне кітайская мова ўключана ў пералік прадметаў для цэнтралізаванага тэсціравання.