Пытанне дэмаграфіі і стварэнне паўнавартаснай сям'і ў беларускіх жанчын усё ж на першым месцы. І толькі потым у шкале прыярытэтаў - кар'ера і самарэалізацыя па-за домам. Цікава, што амаль палова (а ўсяго ў нас пражываюць каля 5 мільёнаў жанчын) мае вышэйшую адукацыю. І што цікава - жанчыны, у адрозненне ад мужчын, часцей працуюць як раз па спецыяльнасці. Усё больш прадстаўніц прыгожага полу займаюць высокія кіруючыя пасады і паспяхова рэалізуюць сябе ў бізнесе. Гэта значыць, можна сказаць, што адна з мэт устойлівага развіцця - гендэрная роўнасць - па шматлікіх кірунках дасягнутая.
Але ёсць яшчэ над чым працаваць. Наколькі змянілася роля жанчын у сучасным свеце і як утрымаць баланс паміж хатнім ачагом і прафесійным ростам - аб гэтым у інтэрв'ю з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Мар'янай Шчоткінай (відэа).













