Інтэрв'ю з вядомым расійскім журналістам, тэлевядучым Аляксандрам Гурновым

16 сентября 2018

На тыдні Мінск стаў сапраўдным інфармацыйным акіянам і для акул пяра з усёй Еўропы. Сотні рэпарцёраў, медыяэкспертаў і кіраўнікоў СМІ абмяркоўвалі будучыню журналістыкі. Дарэчы, гарачая дыскусія праходзіла і ў гэтай самай студыі. Пытанняў сапраўды шмат. Адно з галоўных - як змяніў сусветную медыясферу той самы Інтэрнэт.

Асобным радком - фальшывыя навіны. Трэнд, які падарваў у многіх краінах давер да журналістыкі. Калі не верыць прафесіяналам, каму тады можна давяраць? Пра гэта наша праграма пагутарыла са знакамітым расійскім тэлевізіёншчыкам Аляксандрам Гурновым.

Гурноў прыйшоў на блакітны экран яшчэ ў часы перабудовы, калі журналісты былі ўладарамі дум, і вёў навіны ў 90-я - час рамантыкі і крыміналу ў жыцці і на першых палосах. А вось як апісаць цяперашнюю дзейнасць СМІ і як злавіць ісціну, якая заўсёды дзесьці побач? Аляксей Волкаў спрабаваў даведацца (відэа).