Інтэрв'ю са старшынёй Салігорскага райвыканкама Алегам Паскробкам

27 августа 2018
Мільённая тона калійных угнаенняў і новы гарызонт здабычы беларускага салёнага золата з магутнасцю мільён тон руды за год. Такі падарунак да юбілею Салігорска зрабіў Беларуськалій. На гэтых выхадных з размахам адзначылі Дзень горада і Дзень шахцёра. Гэта сімвалічна, бо менавіта распрацоўка Старобінскага радовішча 60 гадоў таму дала жыццё новаму гораду. Якія планы па развіцці Салігорска, які зарабляе краіне мільёны долараў? І за кошт чаго можна пашырыць эканамічны патэнцыял? Мы спыталі ў кіраўніка мясцовай вертыкалі ўлады Алега Паскробкі (відэа).