Інтэрв'ю са старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі

17 Сакавіка 2019

Адзначым, што адзін з раздзелаў Канцэпцыі інфабяспекі напроста закранае нашу гістарычную памяць, традыцыйныя каштоўнасці і маральныя асновы. Здавалася б, дзе гісторыя, а дзе найноўшыя гаджэты і камунікатары. Але. На думку аднаго з распрацоўшчыкаў, гісторыка і дэпутата Ігара Марзалюка, усё гэта ўзаемазвязана. Беларускі нацыянальны код не меней важны для бяспекі дзяржавы і грамадства за лічбавы код праграм і дадаткаў. Большасць агрэсій у свеце пачынаюцца са знішчэння базавых каштоўнасцяў, расчалавечвання. Тым больш і ў нас у краіне ёсць спробы надзець вышыванкі па-над нацысцкай формай, сеяць варожасць і зняважваць асновы беларускай нацыі.

Як гэтаму супрацьстаяць? Аўтар сюжэта падрабязна распытаў парламентарыя пра гістарычную і культурную гігіену ў век лічбавых тэхналогій (відэа).