Наступная наша тэма, можна сказаць, вечная - ЖКГ. А больш канкрэтна - якасць вады. За 5 гадоў у Беларусі плануецца пабудаваць 800 станцый абезжалезвання вады, а Мінск цалкам перавесці на падземныя крыніцы. Такія планы агучвае Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Таксама вярстаюцца спісы шматпавярховікаў, якія сёлета будуць капітальна адрамантаваныя. У некаторых дамах з'явяцца і новыя ліфты, калі тэрмін эксплуатацыі цяперашніх завяршаецца. Усё гэта для камфортнага пражывання і ў вялікіх, і ў малых гарадах. Для гэтага камунальныя службы працуюць над павышэннем і якасці паслуг, і аптымізацыяй выдаткаў, каб жыроўкі рэзка не цяжэлі, але і паслугі людзі атрымлівалі. А не так, як у амерыканскім Тэхасе, дзе з-за маразоў жыхары засталіся без цяпла, вады і доступу да ежы - не пазайздросціш.
Спадзяёмся, там усё абыдзецца, а галоўнае - мы ніколі не адчуем такога. А што ў Беларусі з планавым павелічэннем тарыфаў? Як змянілася квартплата за студзень, і што на гэта паўплывала? Аб гэтым і не толькі наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў міністра ЖКГ Андрэя Хмеля (відэа).
Інтэрв'ю з міністрам ЖКГ Андрэем Хмелем
21 февраля 2021













