Інтэрв'ю з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым

1 марта 2020
На тыдні ў Беларусі зноў загаварылі і пра гучную макавую справу. Мінскі абласны суд вынес прысуд яшчэ 12 фігурантам. Вердыкт суда - ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. 

Нагадаем, усяго па справе праходзяць 40 чалавек. Адзін апраўданы. На думку аператыўнікаў і следства, гэта была добра развітая арганізаваная злачынная група. Банда займалася перавозкай, захоўваннем і продажам наркотыкаў.

Мак уперамешку з саломкай перавозілі з Расіі і Украіны пад выглядам харчовых дадаткаў і па ліпавых дакументах. І гэтую сумесь потым прадавалі ў Беларусі. Канфіскаваць  удалося  больш  за 14 тон крымінальнага тавару (відэа).