Інтэрв'ю з міністрам працы і сацабароны Ірынай Касцевіч

19 января 2020
У працаўнікоў з асаблівымі ўмовамі працы будуць дадатковыя гарантыі і магчымасць выбару льготнай  пенсіі. Прэзідэнт такія падыходы падтрымаў. І ўсе навацыі замацаваныя ўказам. Галоўнае - прынцып справядлівасці. Улічаныя пажаданні людзей, якія, адпрацаваўшы палову патрэбнага тэрміну на цяжкай працы, жадаюць пайсці  датэрмінова, значыць гадоў на 5-10 раней на заслужаны адпачынак. 

Яны не страцяць у грашах і змогуць разлічваць на сумы, роўныя пенсіям па ўзросце. Падрабязней аб навацыях  наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк спытала ў Міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч.