Інтэрв'ю з мэрам Львова Андрэем Садавым

21 августа 2016

На гэтым тыдні Белавія запусціла новы рэйс - з Мінска ў Львоў. Дарога заняла крыху больш за гадзіну. Маршрутам скарысталіся, як беларусы, так і транзітныя пасажыры. Поўны Embraer 175 прызямліўся ў Львове ўпершыню за 25 гадоў. Самалёт зараз будзе лятаць чатыры разы на тыдзень. Украіна для нашага авіяперавозчыка становіцца партнёрам № 2 пасля Расіі. Львоў - чацвёрты ўкраінскі пункт прызначэння, куды можна даляцець без перасадак. Ужо на зваротнай дарозе з візітам у Мінск прыляцеў мэр горада Львова Андрэй Садавы. Ён падкрэсліў, што даўно не быў у Беларусі, а новы рэйс - выдатная магчымасць не толькі ўмацаваць, але і паскорыць адносіны. Наш калега Сяргей Гусачэнка сустрэўся з мэрам Львова. Гаварылі, зразумела, не толькі пра новы рэйс (відэа).