Інтэрв'ю з генеральным дырэктарам дэпартамента Усходняй Еўропы і СНД кампаніі Citic Construction глядзіце ў "Галоўным эфіры"

20 июля 2016

Ад вытворчасці запалак да пошуку каштоўных камянёў. Карпарацыя, па якой можна вывучаць геаграфію сусветнай эканомікі. Беспрэцэдэнтныя праекты і маштабныя планы намечаныя і ў Беларусі. Нашы карэспандэнты пабывалі ў мінскім офісе найбуйнейшай кітайскай інвестыцыйнай кампаніі Citic. Як холдынг умацоўвае падмурак не толькі новых аб'ектаў, але і двухбаковых адносін? І ў якіх сферах у Беларусі ўпершыню прыменяць новыя тэхналогіі для вядзення бізнесу? У эксклюзіўным інтэрв'ю генеральны дырэктар дэпартамента Усходняй Еўропы і СНД кампаніі Citic Construction Ян Цзяньцян. Глядзіце ў "Галоўным эфіры" ў нядзелю вечарам.