Інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі інфармагенцтву "Хабар" выйдзе на тэлеканалах Беларусі і Казахстана

23 октября 2019
Новыя праекты Мінска і Нур-Султана, супрацоўніцтва ў фармаце ЕАЭС і  візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. 

На днях Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю найбуйнейшаму казахстанскаму інфармагенцтву "Хабар". Поўная версія выйдзе сёння на тэлеканалах "Хабар" і "Хабар 24". Таксама пасля "Панарамы" тэлеверсію сёння ўбачаць і нашы гледачы.