Інтэрв'ю старшыні канцэрна "Беллеспаперпрам" Юрыя Назарава

30 сентября 2018

Магілёўдрэў - адна з дзевяці базавых вытворчасцяў, ад якіх залежыць стан спраў у галіне. Найбуйнейшых дрэваапрацоўшчыкаў выбралі для рэалізацыі маштабных інвестпраектаў. І пытанні бяспекі таксама былі пад асаблівым кантролем, засведчыў падчас эксклюзіўнага інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам" Юрый Назараў.

Стварэнне высокаэфектыўных і бяспечных рабочых месцаў - адна з галоўных умоў. Без якой прадпрыемствы не змаглі б сертыфікаваць прадукцыю. А яна, між іншым, прадаецца сёння ў 50 краінах. Упершыню за апошняе дзесяцігоддзе нацыянальная дрэваапрацоўка, перажыўшы крызіс, стала экспартаваць больш за 70 працэнтаў усяго, што вырабляе. Паслухаем, што сказаў Юрый Назараў.