Інтэрв'ю Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі

2 февраля 2020
Штогод у Адміністрацыю Прэзідэнта звяртаюцца парадку 25-30 тысяч чалавек. Самы актыўны ў гэтым плане Мінск, а вось менш турбуюць палітычны штаб жыхары Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Пытанні паступаюць самыя розныя: гэта і працаўладкаванне, будаўніцтва жылля, ахова здароўя.

Адміністрацыя Прэзідэнта сёлета пашырыць практыку рэгіянальных прыёмаў грамадзян. На працягу 2020 года плануецца наведаць усе 118 раёнаў і ўсе гарады абласнога падначалення. Найбліжэйшыя паездкі запланаваныя ўжо на люты. Больш падрабязна аб гэтым "Галоўны эфір" даведаўся ў Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі, а заадно аб тым, як прасоўваецца праца над праўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ды і кадравы дзень у Прэзідэнта на гэтым тыдні проста абавязвае распытаць аб патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да кандыдатаў на высокія пасады. Першае вялікае інтэрв'ю кіраўніка палітычнага штаба (відэа).