Інтэрпол аказвае ўсебаковае садзейнічанне ў пошуках Максіма Мархалюка

6 октября 2017

Інтэрпол аказвае ўсебаковае садзейнічанне ў пошуках Максіма Мархалюка, які прапаў у Белавежскай пушчы. Школьнік аб’яўлены ў міжнародны вышук. Фатаграфіі і апісанне знешнасці хлопчыка перададзеныя праваахоўнікам 192 краін.

У МУС адзначылі, што працуюць з цеснай звязцы з польскімі калегамі. Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя, што ў невялікім польскім мястэчку маглі заўважыць прапаўшага Максіма, але пазней высветлілася, што бачылі зусім іншае дзіця. Тым часам у Беларусі працягваюцца пошукі школьніка. 26 верасня СК узбудзіў крымінальную справу.