Інтэрнэт запоўніў інфармацыйны фастфуд

3 Лістапада 2019
Фэйкам прысвяцім наш наступны матэрыял. Інтэрнэт запоўніў інфармацыйны фастфуд. І блогеры дакладна не распавядуць, з чаго ён вырабляецца. Інгрэдыенты занадта таксічныя. З выгляду займальны ролік можа аказацца банальнай хлуснёй. Мантажная нарэзка здольная ператварыць любы факт у яго поўную супрацьлегласць. І не кожны глядач адчуе падман. І ніякі блогер у гэтым падмане ніколі не прызнаецца. 

Накарміць могуць уволю і вырасціць пуза невуцтва - зусім рэальная перспектыва. Чым пагражае інфармацыйнае атлусценне і пасіўнае спажыванне навін? 

Нічым добрым, гэта ўжо дакладна. Для многіх, хто ў інтэрнэце стварае або нават, хутчэй, вытварае, такая праца  часта перш за ўсё бізнес-мадэль. Дзе лайкі і прагляды больш важныя за праўду і нават разумны сэнс. Каб не вылецець у трубу, публіцы трэба прапаноўваць смажанае, перчанае (сінонімы можна падбіраць яшчэ доўга). І застаецца хіба што развесці рукамі: такія рэаліі XXI стагоддзя. Але дасведчаны, значыць узброены. Яўген Горын разбіраўся, колькі праўды ў ньюсбургерах. Паглядзіце і самі зрабіце высновы (відэа).