Інтэрнэт-рэсурсы могуць прыраўнаваць да сродкаў масавай інфармацыі

7 февраля 2014

Прынамсі, па адказнасці. Генеральны пракурор Аляксандр Канюк сёння недвухсэнсоўна выказаўся пра тролінг. Гэта калі ў Інтэрнэце ананімна зневажаюць. Ужо ёсць прыклады, калі абразлівыя выказванні атрымлівалі працяг у судзе. Адзін з самых яркіх выпадкаў - абраза высокапастаўленага чыноўніка аднаго з аблвыканкамаў. Інтэрнэт-брыдкаслова ўдалося вылічыць даволі хутка.


Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: Мы яго вылічылі. Аказалася, недалёка, усяго за некалькі дамоў ад будынка аблвыканкама ён сядзеў і зневажаў гэтага чыноўніка. Вы бачылі, што такое форумы. Такое адчуванне, што гэта пацукі, якія вырыгваюць яд і жоўць. Складваецца такое ўражанне, што гэта нездаволеныя, неўладкаваныя ў жыцці людзі. Мы яго знайшлі і далей будзем працягваць гэтую работу. Хочам, каб людзі зразумелі: бясследна гэта не пройдзе.



Дарэчы, брыдкаслоў, пра якога гаварыў Аляксандр Канюк, абышоўся хіба што спалохам падчас гутаркі з пракурорам. Аднак у наступным пакаранне за падобнае можа стаць больш сур'ёзным.