Інтэрнэт-гасцёўню наведала пераможца конкурсу Песня для Еўрабачання Надзея Місякова

1 сентября 2014

Сёння адразу пасля святочнай лінейкі інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведала пераможца конкурсу Песня для Еўрабачання мінчанка Надзея Місякова. У рэжыме анлайн юная выканаўца прымала віншаванні з перамогай. Карыстальнікаў сайта нашага канала цікавілі падрабязнасці творчага і асабістага жыцця юнай артысткі, яе паспяховасць у школе і, вядома, ці пачалася падрыхтоўка да дзіцячага конкурсу Еўрабачанне, што пройдзе 15 лістапада на Мальце.


width=800


Надзея тройчы ўдзельнічала ў нацыянальным адборы на дзіцячае Еўрабачанне, і толькі сёлета яе песня Сокал пакарыла журы і тэлегледачоў Белтэлерадыёкампаніі. Тэкст і музыку кампазіцыі юная артыстка напісала сама. Дарэчы, першапачаткова песня гучала на рускай мове, але пасля першага праслухоўвання па парадзе журы выканаўца пераклала тэкст на родную беларускую мову і не пралічылася. За гадзіну зносінаў з інтэрнэт-карыстальнікамі Надзея паспела адказаць на паўсотні пытанняў. З адказамі можна азнаёміцца на нашым сайце tvr.by у раздзеле Анлайн-канферэнцыя.