Інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведае міністр спорту і турызму

24 мая 2016

Якой будзе Алімпіяда-2016? Бразілія - гэта іншы кантынент, іншая культура, таму пытанні акліматызацыі, лагістыкі, харчавання, бяспекі актуальныя для тых, хто прыедзе з Еўропы. Нюансы падрыхтоўкі беларускіх алімпійцаў, высновы па выніках выступлення хакеістаў на чэмпіянаце свету, рэнтабельнасць спартыўных аб'ектаў, цяжкасці ўнутранага турызму, а таксама многае іншае вы можаце даведацца з першых вуснаў. Cегодня ў 11 раніцы інтэрнэт-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі наведае міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Пытанні кіраўніку галіны можна пакідаць на нашым сайце.