Інтэрнэт-форум БРСМ аб'яднаў паўсотні блогераў-пачаткоўцаў і маркетолагаў

29 апреля 2016

Віртуальная журналістыка і сеткавы піяр. Паўсотні блогераў-пачаткоўцаў і маркетолагаў сёння аб'яднаў абласны інтэрнэт-форум БРСМ. З чаго складаецца газетны артыкул, як зрабіць сваю ідэю папулярнай - урокі прафесійнага майстэрства на працягу дня будуць выкладаць вядомыя журналісты і спецыялісты піяр-сферы.

Ірына Сафонава, прэс-сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ: "Усё будзе разбіта на два блокі. У першым праходзяць майстар-класы па прасоўванні ў Інтэрнэце сябе і сваіх мерапрыемстваў, а другі ўжо больш практычны. Там будзе школа журналістыкі і карыстанне сацыяльнымі сеткамі".

Кацярына Арлова, інтэрнэт-маркетолаг: "Мы будзем выконваць канкрэтныя кейсы, будзем глядзець стратэгію арганізацыі і рэкламы мерапрыемстваў, яе структуру. Такім чынам моладзь навучыцца прыцягваць не толькі сяброў, але і партнёраў, яе мерапрыемствы выйдуць на гарадскі ўзровень".

У Мінскай вобласці працуе 30 журналісцкіх клубаў БРСМ, якія дапамагаюць моладзі развіваць свой творчы патэнцыял.