Шквал шчырых віншаванняў у адрас нашай залатой чацвёркі ляціць з усяго свету

22 февраля 2018

Гэта вялікі дзень для Беларусі. Так пракаменціраваў сённяшнюю гонку васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б’ёрндален. Шквал віншаванняў у адрас нашай залатой чацвёркі ляціць з усяго свету. Вядучыя выданні стракацяць пераможнымі загалоўкамі. Рэсурс "Газета.Ru" адзначае:

"Гэта выдатнае дасягненне для каманды, а Дар'я Домрачава стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

NBC канстатуе: "Домрачава робіць гісторыю сусветнага біятлона".

"Ніхто не можа параўнацца з Домрачавай", - заяўляе брытанскае выданне "Гардыян".

"Золата для Беларусі" - з трыма клічнікамі вітае на сваім сайце брытанская тэлерадыёвяшчальная кампанія ВПС, якая вяла прамую трансляцыю гонкі.

Брава нашым залатым біятланісткам!