Інтэрфейс партала гарадской камунальнай гаспадаркі "Мой горад" істотна абнавіўся

15 октября 2019

Аператыўна, своечасова і інфарматыўна! Інтэрфейс партала гарадской камунальнай гаспадаркі "Мой горад" істотна абнавіўся. З гэтага часу ён называецца "Мая рэспубліка". Сайт удасканалены з улікам прапаноў і заўваг карыстальнікаў. А галоўнае - ён інтэграваны ў адзіную сістэму "Дыспетчарская служба". Такім чынам можна не толькі аформіць заяўку з фота праблем у дварах, на вуліцы ці дома, але і атрымліваць апавяшчэнні ад ЖКГ любога горада Беларусі. Напрыклад, аб тэрмінах адключэння або аднаўлення падачы вады, цяпла і іншых паслугах. Адзначым таксама, што ўліковыя даныя тых, хто рэгістраваўся на сайце "Мой горад", застаюцца ранейшымі.