Цікавасць да саміту "нармандскай чацвёркі" набыла сапраўды планетарны маштаб

12 февраля 2015

Сустрэча ў Мінску трапіла ў дзясяткі аб'ектываў камер міжнародных тэлекампаній. Амерыканская прэса, цытуючы выказванні ўдзельнікаў "нармандскай чацвёркі" адзначае, што "нягледзячы на ўсе цяжкасці перамоў, лідары дзяржаў здолелі дамовіцца аб галоўных рэчах па ўкраінскім крызісе". Шэраг сусветных СМІ падкрэслівае, што "комплекс мер, узгоднены ў беларускай сталіцы, - рэальны шанц на змяненне сітуацыі ў Данбасе ў лепшы бок". "Зараз менавіта ад выканання мінскіх пагадненняў залежыць тое, якой мы ўбачым Украіну ў найбліжэйшай будучыні", адзначаюць замежныя выданні.