Цікавасць да сусветнага першынства па хакеі расце

10 ноября 2013
Пра гэта можна меркаваць па колькасці білетаў, прададзеных за 180 дзён да старту чэмпіянату. У прыватнасці, аматары хакейных баталій набылі ўжо дзесяцітысячны абанемент і статысячны квіток на матчы. Дарэчы, геаграфія балельшчыкаў уключае больш за 20 краін. У сярэднім за дзень рэалізоўваецца каля 2 тысяч білетаў. Нагадаем, продаж квіткоў на Міжнародны турнір стартаваў яшчэ ў верасні.