Інтэрактыўны ўрок гісторыі пад адкрытым небам да юбілею Вялікай Перамогі правялі ў Станькаве

11 мая 2020
У партызанскім лагеры зрабілі адразу некалькі лакацый - зямлянкі, медсанчасць, радыёкропку, палявы кінатэатр. І ўсё для таго, каб маладое пакаленне магло даведацца больш аб партызанскім руху ў Беларусі.

Таксама ў Станькава перадалі копію сцяга партызанскай брыгады "Полымя". Яго арыгінал захоўваецца ў фондах Музея Вялікай Айчыннай вайны.