Інтэрактыўны ўрок бяспекі правялі ў Віцебску

20 февраля 2020
Галоўнай лакацыяй стаў Палац спорту. Шоу з удзелам спецыяльнай тэхнікі разгарнулася на лядовай арэне. У праграме - сюрпрыз ад альпіністаў, паказальныя выступленні МНС, ДАІ, кінолагаў, а таксама тэатралізаваная пастаноўка. На трыбунах не было свабодных месцаў - праграма разлічаная на дзяцей рознага ўзросту. Таксама ўдзельнікаў адзінага дня бяспекі запрасілі на навучальныя пляцоўкі з майстар-класамі.  

Сяргей Мялешкін, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі:  "Тут задзейнічаныя ўсе ведамствы: і МНС, і МУС, і ахова здароўя, сацыяльныя службы, грамадскія арганізацыі. Акцэнт у першую чаргу зроблены на дзяцей. І нездарма пляцоўкай выбраны Лядовы палац. Гэта здаровы лад жыцця". 

Выстава спецыяльнай тэхнікі 


Пад адкрытым небам размясцілася выстава спецыяльнай тэхнікі. Гасцям прадэманстравалі сучасныя снегаходы, матацыклы, пажарныя аўтацыстэрны і рэтра-аўтамабілі, якія і праз дзесяцігоддзі захаваліся ідэальна.