Навука праз гульню. Інтэрактыўныя навучальныя праграмы для дзяцей сёння папулярныя ў сталіцы. Падчас такіх займальных урокаў маленькія даследчыкі сваімі рукамі выконваюць хімічныя эксперыменты. Напрыклад, вырабляюць сінтэтычныя ніткі, гатуюць газіраваныя напіткі і нават ствараюць уласны водар. Дапамагаюць ім у гэтым навукоўцы. Такім чынам дзеці могуць даведацца аб законах прыроды ў гульнявой форме і зацікавіцца навукай. Разлічаныя заняткі на вучняў да 13-ці гадоў.
У хуткім часе з'явяцца і новыя напрамкі інтэрактыўных заняткаў. Маленькія навукоўцы змогуць паспрабаваць сябе ў ролі біёлагаў, геолагаў і нават медыкаў.













