Інтэрактыўная выстава ў парку Перамогі і мастацкая галерэя на агароджы парку Чалюскінцаў

15 июня 2017

Культурная афіша перад юбілеем беларускай сталіцы. У парку Перамогі стартаваў інтэрактыўны праект. Выстава гіганцкіх інсталяцый прапаноўвае гледачу адгадаць гарадскія сакрэты або нават перамясціцца ў часе. А на агароджы парку Чалюскінцаў па традыцыі разгарнулася мастацкая галерэя, якая гэтым разам запрашае ў падарожжа па гістарычным Мінску. Беларускую сталіцу праз прызму мастацтва ацаніла Надзея Сербіненка.

Агароджа парку Чалюскінцаў ператварылася ў галерэю. У Мінску зноў маштабны фотавернісаж "Спадчына Беларусі". Работы вядомых фатографаў, журналістаў Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева. На 130 вялізных лістах - помнікі архітэктуры, гэтым разам Мінска. Сядзібы, адноўленыя інтэр'еры, гарадская ратуша, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, фрэскавы роспіс, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Экспазіцыя гэтага года заняла ўвесь добры бок агароджы. Гэта дазволіла размясціць рэкордную колькасць фотаздымкаў. Усе творы выкананыя на спецыяльным матэрыяле, які вытрымлівае любыя метэаўмовы і вандальныя атакі.

Работа мастакоў з Берліна таксама ўпісаная ў ландшафт Мінска. Яна выкананая ў тэхніцы тэйп-арт. За аснову сваіх мастацкіх твораў яны бяруць скотч. Гэтым кірункам у свеце займаецца ўсяго некалькі школ, адну з іх прадстаўляюць госці "Арт-астравоў".

Праца "Тэйп Зэт" - адна з адзінаццаці, выстаўленых на "Арт-астравах". Сёлета да ўжо знаёмых мінчанам вялізнага крэсла, прышчэпкі, канцылярскай кнопкі велічынёй з двухпавярховы дом дадаліся новыя сюжэты. Серыю работ "Перабольшанне" працягнуў скульптар Ігар Лявонцьеў.

Ужо трэці раз арт-праект на адкрытым паветры падтрымлівае "Альфа-Банк".

"Арт-астравы" - гэта свайго роду падарунак Мінску да 950-га дня нараджэння. Тэму жыцця вялікага горада майстры - кожны па-свойму - выказалі ў работах. Галоўная асаблівасць "Арт-астравоў" - поўны інтэрактыў. Рукамі чапаць дазволена ўсё! А таксама глядзець, рабіць сэлфі, а на некаторыя скульптуры нават залезці. Да сярэдзіны верасня пляцоўка адкрытая для ўсіх, уваход вольны.