Інтэрактыўная праграма ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

15 сентября 2019

Вялікая колькасць займальных інтэрактыўных зон, шмат прызоў і сувеніраў чакае наведвальнікаў і ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Спецыяльную інтэрактыўную праграму арганізавалі да Дня танкіста. Гасцям дадуць магчымасць знутры агледзець фюзеляж і кабіну легендарнага самалёта  Лі-2. Акрамя таго, наведвальнікі азнаёмяцца з танкамі і супрацьтанкавым узбраеннем і стануць відавочцамі вялікіх бітваў. Таксама тут арганізавана інтэрактыўная зона "Стралковая зброя", а юных наведвальнікаў чакаюць у майстэрні "Пластылінавы жывапіс".

Фестываль у парку Перамогі


А ў парку Перамогі да позняга вечара гасцей горада чакае шмат цікавага на фестывалі "Дзень танкіста", уключаючы канцэрт груп "Зверы", "Вопли Видоплясова" і легендарных амерыканцаў  The Offspring.