Інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" вяртаецца на экраны

4 декабря 2019

Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі прыступіў да здымак трэцяга сезона вострасюжэтнай тэлевіктарыны

Гульнявая пляцоўка разгарнулася ў сценах кінастудыі "Беларусьфільм". Па традыцыі  ў вундэркінда ёсць усяго  адзін дубль для таго, каб заявіць аб сваім інтэлектуальным патэнцыяле. Бо вядучыя праекта задаюць пытанні, якія не заўсёды датычацца  школьнай праграмы, яны хутчэй накіраваныя на агульныя веды і выяўляюць пашыраны далягляд. У бітве розумаў спаборнічаюць школьнікі з 5 па 11 класы. 

Новых герояў тэлепраекта "Я ведаю!" у эфіры Беларусь 1 убачым ужо ў студзені.


Дзмітрый Новік, вядучы  інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!":

"Што датычыцца  дзяцей,  я працягваю здзіўляцца таму,  якая ў іх эрудзіраванасць. Адкуль у іх столькі ведаў у гэтых маленькіх галоўках. Прыемна тут сустракацца, гэта значыць мы ўжо абмяркоўвалі, што першы сезон  хутчэй  тэставы для нас саміх. Каб зразумець як народу, спадабаецца - не спадабаецца.  У другім сезоне мы ўжо зразумелі, што, пэўна, добра так павінна быць. І трэці мы ўжо, пэўна, купаемся, расслабляемся, разумеем, што гэта і гледачу нашаму цікава, таму што яны ж летам  тэлефанавалі. У іх канікулы былі, але яны пыталіся:  калі сезон, калі пачнём?". 

Увогуле свае веды ў праекце праверылі 614 школьнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, адказаўшы амаль на 3 тысячы пытанняў.
Характэрна, што ў фінал інтэлектуальнага шоу часцей  выходзяць хлопчыкі.