Інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" працягнецца ў новым сезоне

1 октября 2018

Адно з нашумелых праектаў мінулага тэлесезона - інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" - будзе працягнута і ў гэтым сезоне. Галоўныя героі - эрудыраваныя і таленавітыя дзеці.

Галоўны медыяхолдынг краіны і Міністэрства адукацыі зараз вядуць падрыхтоўку да другога сезона. Па выніках першага з 336 дзяцей, якія паказалі свае веды ў розных галінах, былі вызначаны 7 фіналістаў. У старэйшай катэгорыі сярод 11-класнікаў лепшы вынік паказаў навучэнец першай гімназіі Брэста Антон Засімук. Вундэркінд - прызёр міжнароднай алімпіяды па геаграфіі - лепшы вучань краіны мінулага года. За дасягненні і перамогу ў тэлевізійным конкурсе калектыў гімназіі ад арганізатараў праекта "Я ведаю!" атрымаў прыз - інтэрактыўную панэль.

Лідзія Сцепанюк, дырэктар гімназіі № 1 г. Брэста: "Вядома, у кожнай школе адораных дзяцей шмат, таленавітых, дасведчаных дзяцей, думаючых, творчых. І вось гэты праект "Я ведаю!" дапамог, паспрыяў дзецям раскрыцца, паказаць сябе. Мне прыемна было, што абстаноўка ў студыі вельмі добразычлівая. Вядома, мы ўсе мелі дачыненне да гэтага праекта, таму ля экранаў тэлевізараў былі і настаўнікі, і бацькі, і калектыў настаўніцкі, адміністрацыя, і дзеці-аднакласнікі. Перажывалі, вядома, за сваіх".

У брэсцкай гімназіі спадзяюцца, што гэта не апошняя перамога іх вучняў у інтэлектуальным шоу. І лічаць галоўнай узнагародай - поспехі і веды сваіх выпускнікоў. Уручэнне падарункаў фіналістам першага сезона праекта "Я ведаю!" працягнецца. На чарзе Віцебская і Гомельская вобласці, а таксама Мінск.