Дэмаграфічныя рызыкі XXI стагоддзя абмеркавалі сёння на 3-й канферэнцыі вышэйшых навучальных устаноў, якая праводзіцца пры падтрымцы ААН. Форум сабраў у Мінску каля 100 чалавек - гэта студэнты, маладыя спецыялісты, эксперты. Свае даклады прадставілі ўдзельнікі з Расіі, Украіны, Грузіі і, вядома, нашай краіны. Тут жа студэнты маглі задаць свае пытанні прафесіяналам.
Кацярына Анціпава, сустаршыня аргкамітэта, загадчык кафедры БДУ:
"Гэта месца з'яўляецца пляцоўкай выпрацоўкі навуковых ідэй моладзі, дзякуючы якім могуць выпрацоўвацца стратэгічныя рашэнні, што дапамогуць дарослай супольнасці спецыялістаў, кампетэнтных асоб сарыентавацца ў тых праблемах, якія бачныя вачамі моладзі і выпрацаваць канструктыўнае агульнае рашэнне".
Мар'яна Сакалова, кіраўнік праекта Фонду ААН у галіне народанасельніцтва:
"Адзін з асноўных кірункаў праекта - гэта ўдасканаленне сістэмы дэмаграфічнай адукацыі ва ўніверсітэтах. Таму што сённяшнія студэнты - гэта будучыя демографы. Шмат залежыць ад таго, наколькі якасных спецыялістаў атрымае краіна".
Дарэчы, летась галоўная ВНУ краіны - БДУ - пачала набіраць абітурыентаў на кірунак "геадэмаграфія".













