Інстытут пазаштатных супрацоўнікаў дазваляе студэнтам прымерыць на сябе амплуа следчага

2 мая 2021

Прымерыць на сябе амплуа следчага. Магчымасць знутры даведацца аб тонкасцях працы следчага дае профільнае ведамства. Для студэнтаў юрыдычных факультэтаў або ўжо дыпламаваных спецыялістаў у краіне працуе так званы Інстытут пазаштатных супрацоўнікаў. Напрыклад, падчас навучання пазаштатныя супрацоўнікі заступаюць на дзяжурныя суткі з работнікам Следчага камітэта. Такім чынам стажоры вывучаюць усе нюансы прафесіі следчага.  

За 5 гадоў у Інстытуце пазаштатных супрацоўнікаў ролю сышчыка прымерылі на сябе больш як 200 хлопцаў і дзяўчат. З іх мару стаць следчым увасобілі 65 чалавек.