Інстытут паручальніцтва як дадатковая форма кантролю і шанц пачаць жыццё нанова

20 апреля 2020
Вярхоўны суд падрыхтаваў праект закона аб амністыі перад 75-годдзем Вялікай Перамогі. Пра гэта распавяла ў "Галоўным эфіры" намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс. 

Менавіта гэты дакумент разглядалі на нарадзе ў Палацы Рэспублікі 16 красавіка. У асноўным гаворка ішла пра непаўналетніх распаўсюджвальнікаў наркотыкаў і асуджаных  за карупцыю. Для гэтых катэгорый зняволеных прапанавана скараціць тэрмін адбывання пакарання на адзін год. Аднак павінна сысціся мноства фактараў. Камісія прааналізуе стаўленне кандыдатаў да ўчыненага, ці раскайваецца чалавек, ды і якія планы ў яго на далейшае жыццё. І тут важную ролю павінны сыграць родныя асуджанага паводле наркаартыкула, яны не проста нясуць адказнасць, але і паручаюцца  за сваіх дзяцей. 

Узважаны падыход і рацыянальнае вызваленне, памілаванне або скарачэнне тэрміну. Паводле наркаартыкула пакаранне адбывае моладзь, якая яшчэ можа змяніць сваё жыццё і прынесці карысць краіне.  Задача любой амністыі - забяспечыць не толькі няўхільнасць пакарання за ўчыненае, але і скарэйшую сацыялізацыю такіх асоб. Камісіі па памілаванні трэба дбайна вывучыць хадайніцтва кожнага прэтэндэнта.