Інсталяцыя з 15 тысяч фанцікаў у падтрымку дзяцей-сірот

18 Снежня 2019
Пакой з 15 тысячамі ўпаковак ад цукерак. Такая інсталяцыя  ў падтрымку дзяцей-сірот размясцілася ў Галерэі ДК. Гэта сумесны праект платформы “Імёны” і Цэнтра сацыяльнай адаптацыі "Ніткі сяброўства". Акрамя салодкіх падарункаў, яны прапануюць падарыць дзецям сваю ўвагу і клопат. Менавіта знайсці блізкага чалавека і дапамагае Цэнтр "Ніткі сяброўства". Гэта адзіная служба ў нашай краіне, якая падбірае і навучае патранатных настаўнікаў. У год там могуць падабраць "настаўнікаў" для 50 хлопчыкаў і дзяўчатак з дзіцячых дамоў. Убачыць інсталяцыю #безцукерак, а таксама пачуць з экрана рэальныя гісторыі выпускнікоў дзіцячых дамоў можна да 15 студзеня.