Нецвярозыя вадзіцелі, мінчане без права на кіраванне аўто і перавышэнне хуткасці - асноўныя прычыны штрафаў. Што да пешаходаў, то паўтысячы мінчан пераходзілі дарогу не па правілах. Сёння інспектары ДАІ працягваюць дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме паблізу пешаходных пераходаў. На гэтым тыдні праходзіць акцыя "Зробім дарогу бяспечнай". Пільную ўвагу звяртаюць на пешаходаў і правілы пераезду вадзіцелямі пешаходных пераходаў.
За першы месяц года ў сталіцы ў ДТЗ трапіў 21 пешаход. З іх 19 атрымалі траўмы і 2 загінулі.













