Інспектары ДАІ разам са школьнікамі наведалi Музей гісторыі сталічнага транспарту

4 января 2019

Клопат пра вучняў дзвюх сярэдніх школ і школы-інтэрната з Фрунзенскага раёна на дзень узялі інспектары ДАІ, падхапіўшы акцыю "Нашы дзеці" і адправіліся разам са школьнікамі ў Музей гісторыі сталічнага транспарту. Як першыя трамваі на коннай цязе паступова трансфармаваліся ў сучасныя электробусы - дзеці маглі даведацца падчас экскурсіі - тут жа сабраны і рарытэтныя асабістыя рэчы работнікаў транспарту.

Таксама дзецям прапанавалі зрабіць сэлфі з кіназоркамі. На выставе мотатэхнікі многія экспанаты здымаліся ў расійскіх фільмах.